Напярэдадні 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”.
Гасцей віталі: дырэктар цэнтра доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар Аляксандр Лакотка; першы намеснік дырэктара цэнтра кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі; дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў; галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран; загадчыкі аддзелаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Удзел у мерапрыемстве прымала вучаніца 10 "А" класа Бушыла Эльвіра разам з навуковым кіраўніком Рудэнка Людмілай Раманаўнай.
Па выніках конкурсу Эльвіра ўзнагароджана дыпломам I ступені! Таксама атрымала памятныя падарункі ад арганізатараў. Спецыяльным прызам ад “Роднага слова” стаў сертыфікат на атрыманне асобніка гэтага нумара, які яна знойдзе ў сваёй паштовай скрыні напрыканцы лістапада.