Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

28.02.2022

З 21.02 па 26.02.2022 у ДУА «Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна» прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

21 лютага адбылося адкрыццё тыдня. У фае школы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Рудэнка Л.Р. была арганізавана мастацкая галерэя «Бывай, зіма-чараўніца!» (фотавыстава работ навучэнцаў і педагогаў), прагляд школьнага відэа «Гавары са мной па-беларуску». Буд-Гусаім І.Л. і Рудэнка Л.Р. разам з вучнямі правялі флэшмоб «Жывая літара», падчас якога ўсім, хто ўваходзіў у школу было прапанавана ўспомніць беларускія словы з апотрафам і «ў».

У гэты ж дзень вучні 9 – 11 класаў пад кіраўніцтвам Буд-Гусаім І.Л. далучыліся да ўсеагульнай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

А настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Копаць В.К. быў аб’яўлены старт конкурсу эмблемы тыдня «Васілёк – сімвал духоўнасці і чысціні».

Напярэдадні тыдня вучні 6, 9 класаў пад кіраўніцтвам Рудэнка Л.Р. наведалі Палац культуры г.Салігорска, дзе быў арганізаваны прагляд спектакля «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

 Мерапрыемствамі тыдня былі ахоплены вучні кожнай пралелі. Шмат станоўчых эмоцый у вучняў 5 – 6 класаў выклікала «Вясёлая віктарына». З вялікім задавальненнем вучні 5 – 7 класаў прымалі ўдзел у гульні «Фальклорная мазаіка». Вучні 8 – 9 класаў паказалі свае веды ў віктарыне «Я люблю Беларусь!». Вучні 7-х класаў сталі ўдзельнікамі гульні «Пагуляем у роднае слова». Для вучняў 9 – 11 класаў быў праведзены конкурс прэзентацый па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа.

  У суботу, 26 лютага, вучні 5 – 8 класаў мелі магчымасць прыняць удзел у краязнаўчым квэсце «Несцеркава скарбніца».