Ішла Каляда, калядуючы...

13.01.2022
Калядкі - адно з найстаражытных святаў, якое азначае сабой пераход ад старога года да новага. Гэты час доўжыцца два тыдні: з каляднай куцці і да вадохрышча. Традыцыя калядавання прыйшла да нас з язычніцтва. Яна суправаджаецца мноствам абрадаў, традыцый і павер'яў. Напрыклад, асноўная традыцыя Калядак - спяваць песні і "засяваць" збожжа.

У нашай школе добрай традыцыяй стала кожны год праводзіць калядаванне.  Да мерапрыемства рыхтаваліся загадзя: развучылі вершы і песенькі-калядкі, падабралі герояў і касцюмы ў адпаведнасці са звычаямі. Удзельнічалі традыцыйныя героі: Гаспадар і Гаспадыня, Каза, Цыган,… Яркім момантам каляднага выступлення ў гэтым годзе стала сцэнка абмену сімвала мінулага года Быка на сімвал новага года - Тыгра.

У якасці бонуса ўсе ўдзельнікі свята атрымалі добры настрой і зарад бадзёрасці. А самае галоўнае, дзеці дакрануліся да традыцый беларускага народа. Бо фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, любоў  да сваёй радзімы пачынаецца з самага ранняга ўзросту.

Марыя Круковіч, "БН"