Максіму Багдановічу прысвячаецца...

09.12.2021
Дзень 9 снежня быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

Яшчэ да пачатку ўрокаў кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у акцыі "У вянок Максіма", арганізаваную настаўніцай беларускай мовы Л.Р.Рудэнка.  Для гэтага дастаткова было прачытаць верш паэта ў фае на 1 паверсе, дзе была падрыхтавана невялікая выстава, прысвечаная М.Багдановічу, гучалі песні на яго словы.

А пасля ўрокаў аматараў паэзіі запрасілі ў літаратурную гасцёўню "Самотная зорка Максіма". Прэзентацыю пра жыццё і творчасць паэта падрыхтавалі для прысутных дзесяцікласніцы Ксенія Грыцэвіч і Дар'я Месячык. Зноў гучалі вершы вялікага майстра слова, падрыхтаваныя вучнямі розных класаў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымілі ў падарунак кнігі беларускіх аўтараў.