Дзень роднай мовы

22.02.2021
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школе праведзены мерапрыемствы з мэтай звярнуць увагу вучняў да беларускага слова

Дзень пачаўся з акцыі "Роднае слова". На розных тэматычных прыпынках вучням прапаноўвалі выканаць разнастайныя моўныя заданні: пазнаць па апісанні традыцыйныя беларускія стравы, назваць кветкі па-беларуску, пазнаць пісьменніка па партрэце. 

Асаблівую цікавасць выклікаў прыпынак "Апранайся па-беларуску". Удзельнікі знаходзілі патрэбнае адзенне па беларускіх назвах, з задавальненнем апраналіся і рабілі фотаздымкі на памяць у падрыхтаванай для іх фотазоне.