Любі, шануй роднае слова!

18.02.2021
Дню роднай мовы была прысвечана віктарына "Любі, шануй роднае слова!", якая была праведзена ў раённай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5 "В" класа

Вучням былі прапанаваны цікавыя і займальныя заданні, выканаць якія мог толькі той, хто ведае беларускую мову. Напрыклад, неабходна было падабраць правільныя прыметнікі да назоўнікаў, назваць беларускіх пісьменнікаў, падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў і інш.

Пяцікласнікаў пазнаёмілі з навінкамі бібліятэкі - дзіцячай літаратурай на беларускай мове.

Многія вучні вырашылі стаць чытачамі бібліятэкі і выбралі свае першыя кнігі.

Дарэчы, гэты дзень для вучняў 5 "В" класа стаў даволі насычаным. Па дарозе ў бібліятэку класны кіраўнік Святлана Міхайлаўна Здрок правяла для вучняў экскурсію па памятных мсцінах пасёлка, звязаных з падзеямі і героямі Вялікай Айчыннай і грамадзянскай войнаў.