Аб'яўлены пераможцы абласнога конкурсу сацыяльна-педагагічных праектаў "Мая сям'я - мой гонар"

04.11.2014 07:13:41
Адбыўся абласны этап конкурсу рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”, конкурс сацыяльных праектаў “Мая сям’я – мой гонар” па наступным намінацыям:

“Ад прадзедаў спакон вякоў…” (індывідуальная);

“Сям’я – адзінства думак і спраў” (калектыўная).

Былі прызнаныя пераможцамі і узнагароджаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі:

Дыпломам II ст. - Ермаловіч Аляксандар Генадзьевіч, вучань 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі  “Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раена” ;

Дыпломам   I ст. - Аўтарскі калектыў настаўнікаў, вучняў пад кіраўніцтвам Евіч Алены Міхайлаўны, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі  “Старобінская СШ Салігорскага раена”.

Вялікі дзякуй ўсім настаўнікам і вучням, што прымаюць удзел у сацыяльна-адукацыйным праекце "Круг сям'і"!