Тыдзень беларускай мовы завершаны (фота)

21.12.2014 22:57:01
Тыдзень беларускай мовы завершаны. Апошняе мерапрыемства адбылося ў суботу 13 снежня. Гэта была гульня-віктарына “Я люблю Беларусь” паводле аднайменнай тэлеперадачы на беларускім тэлебачанні.

Вучні, што прыйшлі на мерапрыемства, падзяліліся на дзве каманды: “Дранікі” (хлопчыкі) і “Бульбашкі” (дзяўчаты). Паўдзельнічалі ў гульні і карэспандэнты школьнай газеты “Без назвы”. Вучням былі прапанаваны разнастайныя і вельмі цікавыя заданні па розных тэмах вывучэння беларускай мовы і этнаграфіі: “Славутыя людзі Беларусі”, “Сваякі”, “Роднае слова”, “Этнаграфія”, “Народны каляндар”. З невялікай перавагай перамогу атрымала каманда “Бульбашкі”. Мерапрыемства вельмі спадабалася ўсім удзельнікам. Вучні паказалі свае веды, здольнасці, павесяліліся і адпачылі ад навучальнага тыдня.