Праект "Круг сям'і" стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу. Віншуем!

31.01.2015 22:37:32
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў “Мая сям’я – мой гонар” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” па наступных намінацыях: “Ад прадзедаў спакон вякоў…” (індывідуальная); “Сям’я – адзінства думак і спраў” (калектыўная).

Быў прызнаны пераможцам і ўзнагароджаны Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аўтарскі калектыў настаўнікаў, вучняў пад кіраўніцтвам Евіч Алены Міхайлаўны, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА  “Старобінская СШ Салігорскага раена”

Дыпломам IНЦМТДіМ узнагароджаны Ермаловіч Аляксандар, вучань 7 класа ДУА “Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна”.

Вялікі дзякуй ўсім настаўнікам і вучням, што прымаюць удзел у сацыяльна-адукацыйным праекце "Круг сям'і"!