Караткевічу прысвячаецца…

28.11.2015 12:28:38
Вучні 10 класаў 28 лістапада сустрэліся ў літаратурнай гасцёўні “Быў. Ёсць. Буду”

Вучні 10 класаў 28 лістапада сустрэліся ў літаратурнай гасцёўні “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Вучні разам з настаўніцай беларускай літаратуры Людмілай Раманаўнай Рудэнкай успомнілі цікавыя факты з біяграфіі і творчага шляху пісьменніка, прагледзелі відэафільм “Свет Караткевіча”, чыталі яго вершы. А самыя цікаўныя засталіся, каб паглядець мультфільм па творы “Нямоглы бацька”.