Вучняў старэйшых класаў запрасілі ў літаратурную гасцёўню

21.02.2016 20:47:17
У суботу, 20 лютага, у школьнай бібліятэцы сабраліся вучні старэйшых класаў, якія былі запрошаны ў літаратурную гасцёўню “Палескай зямлі волат”, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння І.Мележа.

У суботу, 20 лютага, у школьнай бібліятэцы сабраліся вучні старэйшых класаў, якія былі запрошаны ў літаратурную гасцёўню “Палескай зямлі волат”, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння І.Мележа. Вучні пазнаёміліся з асноўнымі этапамі творчасці класіка беларускай літаратуры, прынялі ўдзел у абмеркаванні знакамітага твора “Людзі на балоце”, прагледзелі фрагмент з аднайменнага мастацкага фільма. Удзельнікі выказалі думку, што аўтар паказвае гісторыю праз чалавечыя лёсы, а гэта цікава і запамінальна.

Такія сустрэчы, безумоўна, дапамогуць вучням лепш зразумець гісторыю, пашырыць свае веды па беларускай літаратуры, што асабліва актуальна ў Год культуры, які абвешчаны ў Беларусі.