"Зямля бацькоў - зямля святая"

09.09.2018
У суботу, 8 верасня, прайшла віктарына “Зямля бацькоў – зямля святая” для пятых класаў, прысвечаная Году мало радзімы і Дню беларускага пісьменства і друку.

Атрымалася дзве каманды: хлопчыкаў і дзяўчат. Удзельнікі спаборніцтва паказалі ўсе свае веды па беларускай мове, літаратуры, а таксама веды пра нашу краіну. Яны з задавальненнем і энтузіазмам разгадвалі рэбусы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, згадвалі беларускі фальклор, успаміналі цікавыя факты, звызаныя з нашай краінай. З невялікім адрывам перамаглі хлопчыкі, але самае галоўнае, што ўсе вучні атрымалі задавальненне ад цікавай і захапляльнай гульні. Усе прысутныя паабяцалі берагчы беларускую мову, культуру і ніколі не забываць родную Беларусь.