Падведзены вынікі раённага тура абласнога этапа v рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!".

15.01.2019
На конкурсе дзіцячай творчасці "Здравствуй, мир!" вучні нашай школы прынялі ўдзел у намінацыях "Вакал", "Харэаграфія" і "Тэатральная творчасць"

 Прызавое месца ў намінацыі “Тэатральная творчасць” атрымала Дрызгаловіч Ксенія, навучэнка 9 “Б” класа, якая пранікнёна прачытала казку М.Багдановіча “Музыка”. Перадаць глыбіню і філасофію твора дапамагла музычная падтрымка аднакласніка Санько Аляксея, які па-майстэрску акампанаваў юнай артыстцы на скрыпцы.

Віншуем юных выканаўцаў і іх  кіраўніка Рудэнка Л.Р. з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў і натхнення!