Гавары са мной па-беларуску

21.02.2020
21 лютага адзначаецца як Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай прыцягнення ўвагі да беларускай мовы ў школе прайшла акцыя "Гавары са мной па-беларуску"

Правялі акцыю вучні 11 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Таццяны Уладзіміраўны Паўлюковай. Усім, хто заходзіў у школу, прапанавалі напісаць на папяровым сардэчку пажаданне на беларускай мове, а таксама паўдзельнічаць у гульні, якая праходзіла па "моўных" прыпынках. На кожным прыпынку - нове заданне. Напрыклад, адгадаць беларускія загадкі, расказаць верш па-беларуску, пазнаць пісьменніка на партрэце і г.д. За правільна выкананае заданне ўдзельнікі атрымоўвалі цукерку - "Беларусачка" або "Буслік".

З вялiкiм задавальненнем вучнi 5-х класаў гулялi ў "Фанетычнае лато"

  

Настаўнiкi пачатковых класаў правялi гульню-конкурс “Залацінкі роднай мовы”. Навучэнцы 1-4 класаў чыталi творы беларускiх аўтараў, адгадвалi загадкi, малявалi...