Падарожжа па родных мясцінах

18.03.2023
У суботу адбылося падарожжа 7-8 класаў па родных мясцінах – творчая справаздача па накірунку «Летапісанне родных мясцін» праекта «Нашчадкі традыцый».

Навучэнцы прадставілі свае відэасюжэты пра пасёлак і яго гісторыю, прэзентацыю пра памятныя мясціны і ваколіцы Старобіна, растлумачылі назвы вуліц і расказалі пра герояў, у гонар якіх яны названы. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена віктарына «Славутыя асобы Старобіна», жадаючыя маглі паспрабаваць свае сілы ў краязнаўчым лато «Несцеркава скарбніца».