Масленіца запрашае ў госці

29.02.2020
Тыдзень беларускай мовы завяршыўся народным святам развітання зімы з вясной, якое правяла Таццяна Уладзіміраўна Паўлюкова.

Вучні 5-8 класаў, якія ўдзельнічалі ў пазнавальна-забаўляльнай праграме, даведаліся пра традыцыі масленічнага тыдня, паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія здаўна карысталіся папулярнасцю сярод беларусаў, а таксама ўволю пачаставаліся блінамі і аладкамі.  

На заканчэнне жадаючыя былі запрошаны на майстар-клас, падчас якога самі зрабілі ляльку Масленіцу пад кіраўніцтвам Ларысы Паўлаўны Шкабарынай.