Дневной лагерь "Остров героев". День 8

13.06.2022

"Беларуская мова - родная мова"

Дзень беларускай мовы пачаўся з акцыі "Наша мова - наш гонар", падчас якой усе дзеці і дарослыя на працягу ўсяго дня размаўлялі на беларускай мове. У гэты дзень прайшлі конкурс лепшых ілюстратараў "Па старонках беларускіх казак", гульня слабае звяно "Як гучыць па-беларуску?", рухомыя гульні на свежым паветры "Летні задор", флэшмоб "У рытме танца". Таксама прайшлі заняткі аб'яднання па інтарэсах "Творчая скарбонка", турнір "Лепшы стралок" і спаборніцтвы па настольным тэнісе.